Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не прызнаў выбары ў Абхазіі


Сяргей Багапш
Сяргей Багапш

У суботу ў Абхазіі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог дзейны прэзыдэнт Сяргей Багапш. Багапш, паводле ЦВК, атрымаў 59,4 адсоткі галасоў выбарцаў.

Швэцыя, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе заяўляе, што Брусэль не прызнае прэзыдэнцкія выбары ў Абхазіі. У заяве гаворыцца, што Эўразьвяз працягвае падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Грузііў на падставе міжнароднага права.

Мы папрасілі пракамэнтаваць выбары ў Абхазіі нашага калегу Дэміса Паландава, які сочыць за падзеямі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ды асьвятляе іх для нашага радыё на расейскамоўным сайце "Эхо Кавказа".

Карэспандэнт: "Дэміс, падаецца, што як незалежнасьць Абхазіі, так і гэтыя прэзыдэнцкія выбары ў сэпаратысцкай рэспубліцы ня будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Тым ня менш, мяркуючы па афіцыйнай яўцы на выбарах (70 працэнтаў), абхазцаў пытаньне міжнароднага прызнаньня ня вельмі каб хвалявала. Яны выбіраюць уладу de facto, калі не de jure. Ці правільнае гэтае ўражаньне?"

Паландаў: "Так, вы безумоўна маеце рацыю. Міжнароднага прызнаньня выбараў ня будзе, але абхазцы вельмі палітызаваныя, для іх вельмі важна, каго яны выбіраюць, для іх гэта вельмі важнае ўнутранае пытаньне. Гэта ня зьнешняе пытаньне, бо зразумела, што арыентацыя Абхазіі на Расею — безальтэрнатыўная. Зьнешняя палітыка не адыгрывала тут вялікай ролі".

Карэспандэнт: "У Беларусі людзі наогул няшмат ведаюць, з чаго жыве Абхазія. Наколькі вялікая ў яе эканоміка, што зьяўляецца галоўнай крыніцай яе нацыянальнага прыбытку і наколькі абхаская эканомія залежная ад Расеі?"

Паландаў: "Зразумела, абхаская эканоміка ня вельмі разьвітая, яна доўгі час была ў блякадзе, у тым ліку і з боку Расеі. Сёньня гэтая блякада з боку Расеі ўжо зьнятая і адбываецца пэўнае разьвіцьцё. У першую чаргу гэта сельскагаспадарчая эканоміка. Прыблізна 50 адсоткаў насельніцтва жывуць на вёсцы і займаюцца сельскай гаспадаркай. Ну і ў апошнія гады разьвіваецца турыстычная галіна, то бок, расейскія турысты падымаюць гэтую галіну сваімі грашмі.

Карэспандэнт: "Наколькі вялікая вайсковая прысутнасьць Расеі ў Абхазіі? Наколькі важная Абхазія для Расеі ў стратэгічна-вайсковым пляне?"

Паландаў: "У Абхазіі знаходзіцца расейскі кантынгент паводле дамовы, якая была заключаная пасьля вайны і пасьля прызнаньня Расеяй Абхазіі ў мінулым годзе — гэта каля 1700 чалавек. Маецца на ўвазе дамова аб ахове мяжы, de facto мяжы Абхазіі — гэта вайсковая адзінка ў Ачамчыры і памежныя катэры ў Ачамчыры. Літаральна на мінулым тыдні ў Абхазію прыбылі яшчэ два катэры для аховы марской мяжы. Наколькі важная Абхазія для Расеі ў стратэгічна-вайсковым пляне — гэта няпростае пытаньне. Важная перш за ўсё як вайскова-марская база, менавіта з улікам таго, што база Чарнаморскага флёту ва Ўкраіне ў пэўны момант можа перамясьціцца якраз у Абхазію. На чарнаморскім узьбярэжжы самой Расеі порту, які мог бы прыняць караблі Чарнаморскага флёту, проста няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG