Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах Туркмэністану вучаць, як чысьціць зубы


Прэзыдэнт Гурбангулы Бэрдымухамэдаў
Прэзыдэнт Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Нягледзячы на абяцаньні прэзыдэнта Гурбангулы Бэрдымухамэдава зьмяніць сыстэму школьнай адукацыі, у школах Туркмэністану замест агульнаадукацыйных дысцыплін па-ранейшаму вывучаюць “Рухнаму”.


Як паведамляе “Нямецкая хваля”, “пры папярэднім прэзыдэнту Ніязаву тэрмін навучаньня ў сярэдняй школе быў скарочаны да дзевяці гадоў. Акрамя таго, са школьнай праграмы зьніклі такія дысцыпліны, як фізыка, хімія, усясьветная гісторыя і літаратура. З прыходам да ўлады Гурбангулы Бэрдымухамэдава было паабяцана, што ў школах зьявяцца новыя падручнікі, а ў навучальных плянах – неабходныя агульнаадукацыйныя прадметы. Але да гэтага часу ўсе зьмены ў сыстэме сярэдняй адукацыі абмежаваліся, па вялікім рахунку, толькі вяртаньнем да дзесяцігадовага навучаньня”.

Затое зьявілася новая дысцыпліна – “Здароўе і гігіена ў Эпоху новага Адраджэньня”. Дысцыпліну вывучаюць па працах цяперашняга прэзыдэнта, які паводле прафэсіі – стаматоляг. На ўроках настаўнікі расказваюць дзецям, як мыць рукі і чысьціць зубы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG