Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак паведаміў, што за той час, пакуль ён лекаваўся ў шпіталі, яму паставілі дыягназ “гіпэртэнзія 2-й ступені з рызыкай трэцяй ступені”. З такой хваробай служыць у войску забаронена.


Паводле самога салдата, днямі яго павінны былі прызнаць непрыдатным да службы ў войску. Аднак 14 сьнежня доктарка сказала Вячорку, што яго тэрмінова выпісваюць. Менавіта на панядзелак была заплянаваная кансультацыя з кардыёлягам, які праводзіць абсьледаваньне сардэчна-судзіннай сыстэмы Франака.

Хлопец паведаміў, што ў мэдычнай картцы яму адмянілі тыя дыягназы, якія паставілі ў часе абсьледаваньня, і тэрмінова накіравалі ў вайсковую частку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG