Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая стратэгія Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця


Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця зацьвердзіў новую стратэгію для Беларусі.

Прадугледжваецца пераход у адносінах ЭБРР зь Беларусьсю ад сцэнарнай на стандартную стратэгію супрацоўніцтва і пачатак супрацоўніцтва зь дзяржсэктарам, у тым ліку зь дзяржбанкамі, паведамляе Інтэрфакс.

Асноўныя палажэньні стратэгі:

  • пашырыць крэдытныя лініі на падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу, што выдзяляюцца прыватным банкам;
  • пашырыць і праграму гандлёвага фінансаваньня для стымуляцыі зьнешняга гандлю Беларусі;
  • тэхнічная дапамога і, магчыма, фінансавая падтрымка ва ўгодах перад прыватызацыяй і ў часе яе. Такое супрацоўніцтва будзе сфакусаванае на тэхнічнай падтрымцы стваранага ў Беларусі Агенцтва па прыватызацыі і падрыхтоўцы да прыватызацыі шэрагу сярэдніх і буйных дзяржпрадпрыемстваў;
  • плянаванае прадстаўленьне мэтавых крэдытных лініяў на павышэньне энэргаэфектыўнасьці, падтрымка замежных інвэстараў, якія рэалізуюць праекты аднаўляльных крыніц энэргіі.

ЭБРР дзейнічае ў Беларусі ад 1992 году.

На кастрычнік 2009 году аб'ём фінансаваньня банкам праектаў у Беларусі за ўвесь пэрыяд супрацы склаў $ 460 млн.

У межах праграмаў падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу ЭБРР працуе з 6-ю беларускімі прыватнымі банкамі.

ЭБРР прагназуе зьніжэньне ВУП Беларусі ў 2009 годзе на 3%.

Паводле ацэнкі экспэртаў банку, інфляцыя ў Беларусі сёлета складзе 15,2%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG