Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: Затрыманы самалёт са зброяй. Сярод экіпажу – грамадзянін Беларусі


Улады Тайлянду сёньня выставяць абвінавачаньні экіпажу затрыманага ў Бангкоку самалёту з грузам паўночнакарэйскай зброі – чатыром грамадзянам Казахстану і грамадзяніну Беларусі.

Урад Тайлянду заявіў, што спэцслужбы правяраюць, ці можна гаварыць тут пра тэрарыстычную дзейнасьць.

Паведамляецца, што на борце зарэгістраванага ў Грузіі транспартнага самалёту "Іл-76" знаходзіліся каля 30 тон зброі, у тым ліку ракеты і рэактыўныя снарады для гранатамётаў.

Пакуль няясна, куды накіроўваўся самалёт. Ён выляцеў з Пхэньяну і пасьля дазапраўкі ў Бангкоку павінен быў ляцець на Шры-Ланку для наступнай дазапраўкі.

Тайляндзкае дзяржаўнае агенцтва навінаў ТНА паведаміла, што затрыманьне самалёту са зброяй — вынік сумеснай апэрацыі спэцслужб ЗША і Тайлянду.

Самалёт затрыманы тайляндзкімі ўладамі для расьсьледаваньня, яго груз апячатаны і перавезены на адну з баз сухапутных войскаў Тайлянда, паведамляюць СМІ.

Па ацэнках СМІ, экіпажу грузавога самалёту могуць быць прад'яўлены абвінавачаньні ў паведамленьні тайландзкім уладам непраўдзівай інфармацыі аб характары грузу і нелегальнай транспарціроўцы ўзбраеньняў праз тэрыторыю Тайлянда. Абодва дзеяньні па тайляндскіх законах крымінальна караюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG