Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабрыні хай адчыняцца сэрцы















На здымках: Дар’я Яскевіч, кіраўнік творчай майстэрні «Дом», што цягам пяці гадоў займаецца арт-тэрапіяй з пацыентамі псыханэўралягічнага інтэрнату №3, ейныя падапечныя і некаторыя малюнкі з «Выставы ўсіх». Якое можа стаць апошнім мерапрыемствам, падрыхтаваным творчай майстэрняй, з прычыны саркастычнага водгуку ў «Белгазэце», на які неадэкватна адрэагавала адміністрацыя інтэрната (гл. тэкставую частку агляду блогаў).

Здымкі запазычаныя ў нашых калегаў з «Эўрарадыё». Яны ілюструюць разгорнутае інтэрвію з Дар’яй, якое я вельмі раю пачытаць усім цікаўным.

ДА ІНАКШЫХ ЛЮДЗЕЙ


Кліп на песьню хрысьціянскага барда Томэка Каміньскага (Tomek Kamiński) «Z miłości do Ciebie» прысьвечаны міласэрнасьці да людзей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця:

Serca zwróćmy ku dobroci innych ludzi
i nauczmy trudną miłość w sobie budzić…




Запазычана ў nusmumrik.

ГАЗЭТА АДКАЗВАЕ ЗА НЕАБДУМАНЫЯ СЛОВЫ


Групоўка маскоўскіх маладзёнаў-антыфашыстаў атакавала офіс «Камсамольскай праўды»:



У распаўсюджанай ад іх імя заяве тлумачацца матывы акцыі — яны хацелі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на паўзучую фашызацыю выданьня, распальваньне міжнацыянальнай варажнечы і мэтанакіраваную дэскрыдытацыю антыфашыстаў. Апошняй кропляй стаўся артыкул пра вядомага актывіста антыфашысцкага руху Івана Хутарскога, згадванага ў аглядзе блогаў ад 21.11.09. «Камсамольская праўда» прадставіла яго як звычайнага крымінальніка.

Акцыя выклікала шмат спрэчак у антыфашысцкім асяродку. Выказваліся меркаваньні, што «з словам трэба змагацца пры дапамозе слова». Хаця, улічваючы наклад «Камсамольскай праўды», пра роўнае змаганьне казаць не выпадае.

Беларускі журналіст Уладзімер Чудзянцоў, з чыйго блогу я і запазычыў кліп, лічыць акцыю «радыкальнай, але справядлівай».

ЦЯБЕ ЎЖО ПРАЙГРАЛІ!


А менскія анархісты падобным чынам атакавалі VIP-казыно «Шангры Ла» на вуліцы Кірава. Уваход у казыно быў закіданы лямпачкамі з фарбай і піратэхнічнымі факеламі, а на сьцяне побач быў пакінуты надпіс: «ЦЯБЕ ЎЖО ПРАЙГРАЛІ!»:



«Мінімальная сума для гульні ў гэтым казыно — 5000 даляраў. Пяць тысячаў даляраў… Згадаем, сколькі ў нашай краіне атрымлівае сярэдні малады спэцыяліст, або просты рабочы. У Менску гэта — 600-700 тысячаў рублёў, у рэгіёнах — 400-500 тысячаў. Па шэрагу спэцыяльнасьцяў людзі атрымліваюць яшчэ меней.

Такім чынам, за адзін вечар расейскі або мясцовы бізнэсоўца спускае ў казыно як мінімум ДВУХГАДОВЫ заробак працоўнага, каб пасьля адправіцца на BMW або exus-е у свой кабінэт дырэктара або топ-мэнэджара распавядаць рабочым, што яны кепска працуюць, таму і атрымліваюць мала, і ўвогуле крызыс на двары, трэба зацягнуць паясы… Але самае галоўнае, што нас запэўіваюць, нібыта гэта цалкам нармалёва, так і трэба! Большасьць беларусаў укалваюць на мардоўнай працы, або нават на двух, каб пракарміць сям’эю, а іншыя, больш «пасьпяховыя» паводле капіталістычнай лёгікі, трацяць неймаверныя грошы на раскошу і пацеху. Пасьля гэтага словы дзяржпрапаганды пра «сацыяльную дзяржаву» і «дзяржаву для народа» выглядаюць сапраўдным зьдзекам»


Паводле anarchism_bel у суполцы minsk_by.

БАЛЁНЧЫК З ФАРБАЙ — АПОШНЯЯ ЗБРОЯ


Графіці беларускіх анархістаў:










На сайце «Аўтаномнае Дзеяньне» па спасылцы ад mikola_a.

ЦЯЖКАСЬЦІ ПЕРАКЛАДУ







Падгледжана ў litota_.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА ДЛЯ «ЧАЙНІКАЎ»


Піша ku_palinka: Неяк на першым курсе мы арганізавалі суполку «Варта», у статуце якой пазначылі папулярызацыю беларускай мовы. Мы зьбіралі грошы пад дэвізам «Падайце на развіцьцё беларускае мовы!» і друкавалі налепкі з надпісамі «Усьміхніся!» і «Не сумуй!» Прыкольна было адчуваць сябе вандалам, які клеіць налепку ў ліфце, тэлефоннай будцы або вагоне мэтро. Таксама мы распаўсюджвалі рэклямкі беларускай мовы з кароткім сьпісам фраз або тэматычных выразаў і запіхвалі іх у месцы для рэклямы ў грамадскім транспарце, або проста прыклеівалі скотчам, дзе прыйдзецца. Неяк я прыклеіла налепку на дзьвярах бібліятэкі. А праз тыдзень над бібліятэчным рэсэпшанам вісела іх самаробная аплікацыя «Усміхніся!»

А вось рэклямкі беларускіх словаў
:










ПЕРШЫ СЬНЕГ


Такім яго ўбачыў artgapan:




ПЕЦЯ БАМПЭР — КАНДЫДАТ У ПРЭЗЫДЭНТЫ ЎКРАІНЫ


Грубаваты ўкраінскі гумар, але, мусібыць, вельмі ўжо «набалела»:



Падгледжана ў kilgor_trautt.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG