Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 гадоў за сьмерць салдата


Менскі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў трох былых вайскоўцаў да розных тэрмінаў пазбаўленьня і абмежаваньня волі за факты «дзедаўшчыны».

Суд вызначыў, што ў часці існуюць «нестатутныя адносіны». Адзін з абвінавачаных атрымаў 8 гадоў пазбаўленьня волі, перадае Інтэрфакс.

7 красавіка 2009 году ў 15-й зэнітна-ракетнай брыгадзе салдат тэрміновай службы Валер Шкут страціў прытомнасьць. Яго апэратыўна даставілі ў лякарню, аднак жаўнер памёр.

Тады сям’я Валера Шкута атрымала даведку «раптоўная сьмерць безь вядомых прычынаў». Родныя, аднак, настаялі на правядзеньні экспэртызы. На целе нябожчыка былі знойдзены сьляды зьбіцьця.

Паводле прэсавай службы міністэрсвта абароны, параўнальна з 2008 годам колькасьць злачынстваў у беларускім войску паменшылася з 3,6 у разьліку на 1000 чалавек да 2,79. У 1994 годзе гэты паказчык складаў 10,9.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG