Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулак: “Мы падавалі свае прапановы”


Алег Гулак
Алег Гулак

Сёньня падчас абмеркаваньня зьменаў і дапаўненьняў у выбарчае заканадаўства Беларусі старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Васіль Байкоў сказаў, што сярод грамадзкіх арганізацыяў, якія падавалі свае заўвагі дэ гэтага дакумэнту, быў і Беларускі Хэльсынскі камітэт.

А вось старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў размове з журналістамі сказала, што яна нічога ня ведае аб прапановах БХК.

Старшыня БХК Алег Гулак у размове са “Свабодай” патлумачыў сытуацыю:

“Мы падавалі свае прапановы ў Палату прадстаўнікоў. Але адказу на іх нам не было, тут працэдура не прадугледжвае адказу".

Карэспандэнт: "Можа, іх Ярмошына проста ня бачыла?”

“Па ідэі яна павінна была іх бачыць. Калі профільная камісія іх абмяркоўвала, то і Ярмошына павінна была бачыць. Але тут у нас настолькі ўсё непразрыста, што дакладна сказаць немагчыма”.

Алег Гулак сказаў, што прапаноў ад БХК было шмат – і тэхнічных, і прынцыповых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG