Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Рэспублікі ратыфікаваў дакумэнты аб Мытным саюзе


Пакет дакумэнтаў уключае ў сябе 13 законапраектаў па ратыфікацыі міжнародных дамоваў, якія складаюць юрыдычную базу Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, перадае БелТА.

Беларусь, Расея і Казахстан дамовіліся, што ад 1 студзеня 2010 году пачне дзейнічаць адзіны мытны тарыф, паўнамоцтвы на фармаваньне якога перадаюцца наднацыянальнаму органу — Камісіі Мытнага саюзу. Ад 1 ліпеня 2010 году пачне функцыянаваць адзіная мытная тэрыторыя трох краінаў. Такое рашэньне прынятае 27 лістапада ў Менску на паседжаньні Міждзяржаўнай рады ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
XS
SM
MD
LG