Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёньня прынялі ў другім чытаньні дапаўненьні і зьмены ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Як сказаў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Васіль Байкоў, заўвагі, якія паступілі ў камісію, былі “пераважна рэдакцыйна-тэхнічнага характару”.


Ён зазначыў, што прапановы паступілі ад асобных грамадзянаў, некаторых няўрадавых арганізацыяў, у прыватнасьці Беларускага таварыства інвалідаў , Беларускага Хэльсынскага камітэту ды іншых.

Дэпутаты падчас абмеркаваньня задалі толькі адно пытаньне: ці ёсьць нейкі надзейны мэханізм, які будзе перашкаджаць трапіць “брудным грашам” у індывідуальныя фінансавыя фонды кандыдатаў у дэпутаты. Менавіта новае заканадаўства дазваляе ствараць такія фонды. Спадар Байкоў адказаў: “Будзе прапісана адмысловае пагадненьне зь "Беларусбанкам", і ў гэтым дакумэнце будуць гарантаваныя неабходныя меры бясьпекі”.

Дэпутаты аднагалосна прынялі закон у другім чытаньні.

Што зьмянілася ў выбарчым заканадаўстве
XS
SM
MD
LG