Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірмаш у Лідзе – па-беларуску


Агляд незалежнага друку.

“Народная воля” піша пра пагрозы невядомых на адрас журналісткі Ірыны Халіп, якая вядзе расьсьледаваньне справы амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра. Сьвежы нумар анансуе Марына Коктыш:

“Журналістка Вольга Пруднікава падрыхтавала артыкул пра тое, колькі будуць каштаваць на Новы год беларускія зоркі. Яна пагутарыла з прадусарам аднаго з самых вядомых музычных агенцтваў Андрэем Калінам, і той назваў цэны амаль на кожнага. Напрыклад, сьпявачку Іну Афанасьеву пад Новы год можна замовіць за 8 мільёнаў беларускіх рублёў, а ўдзельніцу калісьці папулярнага конкурсу “Народны артыст” Веру Карэтнікаву за 2 мільёны. Што да расейскіх зорак, дык Іван Ургант будзе каштаваць больш за 60 тысяч эўра”.

У тыднёвіку “Наша слова” мяркуюць, што калі мёд прадаваць пад беларускамоўнымі назвамі, пакупнікоў будзе больш, а мёд будзе смачнейшы. Карэспандэнты зрабілі такія высновы, параўнаўшы кірмаш мёду ў Лідзе з тымі, якія раней бачылі ў іншых гарадох, дзе ня так прыхільна ставяцца да роднай мовы. Рэдактар Станіслаў Суднік:

“Знадворку было напісана “Мядовы кірмаш”, усе расьцяжкі – па-беларуску, “Сардэчна запрашаем!” па-беларуску. Усе афішы – па беларуску вялікімі літарамі. Музыкі выступалі з удзелам Міколы Котава, вядомага фальклярыста. Сыпалі досьціпамі ўсякімі, прымаўкамі. Цэлы тыдзень запрашалі на гэты кірмаш выключна па-беларуску. Вось я пішу пра тое, што розныя падыходы бываюць і ў гэтай справе”.
XS
SM
MD
LG