Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД распачынае адукацыйную праграму


11-га сьнежня ў Менску пройдуць заключныя імпрэзы з нагоды 70-годзьдзя пачатку Другой усясьветнай вайны і ўзьяднаньня Ўсходняй і Заходняй Беларусі.

А 12-га актывісты Партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя распачынаюць сэрыю адукацыйных лекцый для сяброў партыі і ўсіх ахвочых.

Выніковай дыскусіяй з удзелам навукоўцаў і гісторыкаў у памяшканьні Гістарычнай майстэрні 11 сьнежня завяршаецца шэраг навуковых і творчых імпрэзаў з нагоды 70-годзядзя Другой усясьветнай вайны і ўзьяднаньня Беларусі. Заплянаваныя дзьве прэзэнтацыі, паведамляе, адна з арганізатарак, сябра партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя Валерыя Чарнаморцава:

“Будзе прэзэнтацыя часопіса “Архэ”, прысьвечаная верасьню 1939 года і выстава лягернай творчасьці Ефрасіньні Керсноўскай. Сама гэтая жанчына з Малдовы, патрапіла ў лягеры ў выніку падзелу паміж Нямеччыный і СССР. І выстава называецца “1939 год – трагічныя высновы”.

БХД распачынае адукацыйную праграму. Пройдзе сэрыя лекцыяў па гісторыі і культуры Беларусі, курсы паліталёгіі, эканомікі, па лідэрству. Адзін з аўтараў праграмы Алесь Сьпіцын:

“Мы вырашылі правесьці для грамадзянаў краіны такі курс, які б дазволіў ім ведаць што гэта за крана, якая ў яе гісторыя. Будуць таксама лекцыі па эканоміцы, паліталёгіі, праваабароне і гэтак далей. Гэта самыя асноўныя веды, якія неабходныя кожнаму грамадзяніну”.

Адным зь першых лекцыю "Вытокі Беларусі" прачытае Алесь Сьпіцын - у суботу, 12 сьнежня, у сядзібе партыі БНФ. Яшчэ адну "Культурная спадчына Беларусі: з мінуўшчыны ў будучыню" прапануе краязнаўца і музыка Аляксей Фралоў. Такія лекцыі пройдуць ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі. Валерыя Чарнаморцава працягвае:

“Для ахвочых мы б хацелі дадаць курсы беларускай мовы. Хацелі б запісаць гэта на электронныя носьбіты, каб маглі далучыць да гэтых курсаў больш шырокае кола людзей, незалежна ад таго ў якім рэгіёне краіны яны жывуць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG