Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адзначылі гадавіну Дэклярацыі правоў чалавека


Два дзясяткі актывістаў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, Свабоднага прафсаюзу Беларускага, а таксама Магілёўскага праваабарончага цэнтру выйшлі на пешаходную вуліцу Ленінскую, каб раздаць брашуры з Дэклярацыяй правоў чалавека.

Паводле актывістаў, акрамя як раздаваць мінакам брашуры і іншыя друкаваныя выданьні, у іх няма больш публічных спосабаў, каб нагадаць людзям пра сёньняшні дзень і іх правы:

Аляксандар Каралёў
Праваабаронца, юрыст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандар Каралёў: «Мы спрабавалі атрымаць дазвол ад уладаў на правядзеньне акцыі — каля гарвыканкаму, ля Дыягнастычнага цэнтру. Нам адмовілі. Сказалі, што ёсьць вызначанае для масавых мерапрыемстваў месца, але там няма людзей, і вядзецца рамонт будынка. Туды ісьці — значыць зьняважаць сябе і ігнараваць правы чалавека. Мы шкадуем, што сёньня ў нас было замала брашур. Людзі з ахвотай іх бралі. За паўгадзіны мы раздалі калі чатырох сотняў. Маглі раздаць не адну тысячу. Акрамя таго, раздавалі мы й прафсаюзныя газэты».

Упершыню за многія гады правядзеньня падобных акцыяў за актывістамі не сачылі міліцыянты. Іх наагул не было на вуліцы.

Месцам правядзеньня публічных мерапрыемстваў у Магілёве гарвыканкам вызначыў пляцоўку на вуліцы Чалюскінцаў каля дома № 54-а. Гэтая пляцоўка знаходзіцца ўдалечыні ад людных вуліц. Каб атрымаць дазвол на акцыю, спачатку заяўнікам трэба заключыць дамовы зь мясцовай міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі й аплаціць іх паслугі. Гэта прыкладна паўмільёна рублёў. Аплата паслугаў, аднак, не гарантуе таго, што акцыю дазволяць.

У часе акцыі
XS
SM
MD
LG