Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыняла нафтавыя прапановы Беларусі. Але пакуль невядома якія


Расейскі бок прыняў пазытыўнае рашэньне "у адказ на прапановы беларускага боку пра супрацоўніцтва ў нафтавай сфэры". Гэтак заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў на паседжаньні Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, паведамляе агенцтва БелТА.


"На сёньняшні дзень гэта найважнейшае прынятае рашэньне, якое ня створыць праблемаў беларускаму боку", - сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў, аднак не ўдакладніў, пра якое канкрэтна рашэньне ідзе гаворка.
XS
SM
MD
LG