Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Карэспандэнт" назваў Аляксандра Лукашэнку “Хітруном года”


Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа ці фотакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце свае прапановы -- што варта апублікаваць на сайце svaboda.org -- cвабода не бывае чужой!

10 снежня ўкраінскі часопіс "Карэспандэнт" апублікаваў свой штогадовы рэйтынг найбольш уплывовых у сьвеце асобаў.

У "дзясятку" разам зь нямецкім канцлерам Ангелай Мэркель, якая атрымала ад украінскіх экспэртаў званьнр "Крызіснага мэнэджэра года", патрапіў і Аляксандар Лукашэнка, ушанаваны намінацыяй "Хітрун года".

На думку часопісу, сёлета беларускі прэзыдэнт зьдзівіў мудрагелістым лавіраваньнем паміж Расеяй і Захадам. Дарэчы, экспэрты раяць не ўспрымаць словы Лукашэнкі наўпрост, бо, на іх думку, ужо і самаму наіўнаму чалавеку павінна быць зразумела, што вясковая прастата і вобраз свойскага хлопца для Лукашэнкі — ня больш, чым роля.

Галоўны рэдактар "Карэспандэнта" Віталь Сыч так патлумачыў Эўрарадыё выбар часопісу:

"Беларусь на чале з Лукашэнкам доўгія гады паказвала сябе як вялікі саюзьнік Расеі і вось сёлета Лукашэнка раптам робіць разварот на 180 градусаў. Мы лічым, што гэта лавіраваньне і ў большай ступені блеф, чым рэальны разварот".

Сваёй "украінскай" намінацыі таксама ўдастоены і Ўладзімір Пуцін. Расейскі прэм'ер атрымаў званьне "Доўгія рукі года". Амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама стаў "Чаканьнем года", а сьпявачка Сюзан Бойл — "Папялушкай года". "Дыктатарам года", паводле "Карэспандэнта", сёлета стаў прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад.

(Алена Літвінава, Эўрарадыё, Кіеў)
XS
SM
MD
LG