Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў варшаўскім “Доме журналіста” адбыліся ўрачыстасьці з нагоды другой гадавіны працы тэлеканалу “Белсат”.


У часе ўрачыстасьцяў дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы казала пра тое, што праект патрэбны ня толькі Беларусі, але і Польшчы, бо “палякі і беларусы маюць агульную гістарычную і культурную спадчыну”.

Былі прадстаўленыя таксама вынікі апошніх дасьледаваньняў што да ўзроўню аглядальнасьці каналу. Стала “Белсат” глядзяць 2,6% беларусаў, ад часу да часу – 6%, а нічога пра канал ня чуў кожны другі жыхар Беларусі.

Дырэктарка каналу другі раз уручыла таксама статуэткі “Сябра Белсату” асобам, якія спрыяюць каналу. Сярод сёлетніх ляўрэатаў – Уладзімер Колас.

Фота: Кшыштаф Павідэл/Белсат

Агнешка Рамашэўская-Гузы

Уладзімер Колас з узнагародай

Агнешка Рамашэўская зь ляўрэатамі

У цэнтры - сэнатар Зьбігнеў Рамашэўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG