Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабронцы чакаюць транспарт


Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Праваабаронцы, прадстаўнікі АБСЭ і амбасадар Швэцыі сабраліся ў Менску на плошчы каля станцыі “Дружная” на запрашэньне БХК. Яны чакаюць аўтобус, каб пачаць акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня правоў чалавека. Міліцыянты здымаюць прысутных на відэакамэру.


15.50
Паводле арганізатараў, замоўлены аўтобус быў спынены супрацоўнікамі міліцыі нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху і накіраваны ва ўпраўленьне унутраных спраў Кастрычніцкага раёна Менску.

Спачатку яны плянавалі на трамваі праехаць па горадзе, раздаючы людзям на прыпынках Дэклярацыю правоў чалавека. Але ў дэпо паведамілі, што рэйкі затапіла і трамваю ня будзе, Таму акцыю перанесьлі на станцыю “Дружная”.

Прадстаўнік БХК Гары Паганяйла сказаў:

“Сёньняшняй акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў краіне, раздаць грамадзянам інфармацыю пра стандарты ў галіне правоў чалавека. Мы спадзяемся, што ўлады ня будуць перашкаджаць правядзеньню сьвята”.
XS
SM
MD
LG