Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт Хартыі 97 аб'явіў ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.

За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека ўзнагароджаны Франак Вячорка, Зьміцер Бародка, Максім Вінярскі, Арцём Дубскі, Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімер Асіпенка і Яна Палякова (пасьмяротна).

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснавана Хартыяй 97 у 1998 годзе. У розныя гады ляўрэатамі прэміі былі абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Менску ў сакавіку 2006 году, палітвязьні Аляксандр Казулін, Зміцер Дашкевіч, Міхаіл Марыніч, Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Баразенка, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая, вернікі, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы ў абарону храма пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», журналісты Павел Мажэйка, Мікола Маркевіч, Віктар Івашкевіч, Любоў Лунёва і іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG