Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама не пачуе Рыбака


Як паведамляе брытанская газэта The Guardian, прэзыдэнт ЗША Барак Абама прапусьціць шэраг мерапрыемстваў у Осла, зьвязаных з уручэньнем Нобэлеўскай прэміі міру.

Белы Дом адмяніў шэраг традыцыйных мерапрыемстваў, якія суправаджаюць уручэньне прэміі міру, у тым ліку вячэру з Нарвэскім Нобэлеўскім камітэтам, прэсавую канфэрэнцыю, тэлевізійнае інтэрвію, сустрэчу зь дзецьмі, а таксама канцэрт, на якім меўся выступіць пераможца Эўравізіі-2009 Аляксандар Рыбак.

Нарвэжцаў найбольш пакрыўдзіла адмена абеду з каралём Харальдам, што шмат хто палічыў непавагай да манархіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG