Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН беларускім уладам — ня ўказ


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

У 2006 годзе экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч і ягоная давераная асоба Віктар Карняенка зьвярнуліся ў камітэт ААН па правах чалавека з заявай. У той год, незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў, улады канфіскавалі ў Жлобіне 28 тысяч перадвыбарчых улётак, прызначаных для інфармаваньня насельніцтва. У іх была зьмешчана перадвыбарчая праграма кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Палітыкі прайшлі ў Беларусі ўсе судовыя інстанцыі, але ўлёткі ім так і не аддалі. І тады яны зьвярнуліся ў аўтарытэтную міжнародную арганізацыю.

І вось сёлета ў красавіку Камітэт ААН разгледзеў заяву і прызнаў, што правы Карняенкі й Мілінкевіча парушаны — права на распаўсюд інфармацыі, на ўдзел у выбарах. Беларускаму ўраду прапанавана цягам 180 дзён выканаць рашэньне Камітэту ААН, у тым ліку сплаціць пацярпелым кампэнсацыю за зьнішчаныя паводле рашэньня Жлобінскага раённага суду ўлёткі.

Мінула звыш двухсот дзён, але нейкіх бачных грамадзкасьці крокаў урад не зрабіў.

Гаворыць гомельскі юрыст Леанід Судаленка, які дапамагаў палітыкам рыхтаваць заяву ў міжнародную структуру:

“Хаця адведзены час мінуў, але ўрадоўцы нават не парупіліся надрукаваць рашэньне Камітэту ААН па правах чалавека. Дарэчы, як і пятнаццаць іншых, датычных парушэньня правоў беларускіх грамадзянаў. Каб выглядаць цывілізавана, беларускія чыноўнікі падпісваюць міжнародныя дамовы, бяруць на сябе абавязкі іх выконваць. Падпісваць падпісваюць, а выконваць, выглядае, не зьбіраюцца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG