Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень ў 1948 годзе была прынята Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. Гэты дакумэнт 10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё зацьвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. І з 1950 году 10 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца як Дзень правоў чалавека.

Прыняцьце Ўсеагульнай дэклярацыі – першы досьвед калектыўнай распрацоўкі ўнівэрсальнага дакумэнту па правах чалавека. Наколькі сур’ёзна паставіліся дэлегаты сэсіі Генэральнай асамблеі ААН да тэксту Дэклярацыі, сьведчыць такі факт: 58 краінаў-сяброў арганізацыі галасавалі 1400 разоў літаральна па кожнаму слову дакумэнта. Але Дэклярацыю ўрэшце прынялі (8 краінаў – сяброў ААН устрымаліся).

У СССР тэкст Дэклярацыі па правах чалавека немагчыма было знайсьці ў ніводнай бібліятэцы. Толькі на пачатку 1980-х гадоў тэкст быў надрукаваны ў “Литературной газете”. Гэта было сапраўдным прарывам – савецкія людзі даведаліся, да прыкладу, што яны маюць права абіраць краіну пражываньня, свабодна перамяшчацца па сьвеце...

Беларускі праваабарончы рух фармальна пачаўся пры канцы 1980-х, калі быў створаны “Мартыралёг Беларусі”. Але значная частка грамадзкіх праваабарончых арганізацыяў зьявілася ў сярэдзіне 1990-х: Беларускі Хэльсынскі камітэт, “Вясна”, “Праваабарончы альянс”, “Над бар’ерам”. Цяпер большыню зь іх Міністэрства юстыцыі пазбавіла рэгістрацыі.

10 сьнежня беларускія праваабаронцы панясуць пэтыцыю аб адмене сьмяротнага пакараньня ў Адміністрацыю прэзыдэнта
XS
SM
MD
LG