Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія "Праваабарончага альянсу" – карэспандэнту Свабоды


Алег Грузьдзіловіч

Алег Грузьдзіловіч

Сёньня у менскім гатэлі «Crowne Plaza» ўганаравалі ляўрэатаў конкурсу, заснаванага грамадзкай арганізацыяй «Праваабарончы альянс».

"Праваабарончы альянс", які ўзначальвае Людміла Гразнова, ужо другі год ладзіць конкурс у трох намінацыях: журналіст, праваабаронца і адвакат году.

Найлепшым журналісцкім унёскам у абарону правоў чалавека назвалі працу нашага карэспандэнта Алега Грузьдзіловіча, праваабаронцам году стаў Раман Кісьляк, адвакатам году — Павал Сапелка.

Вось як адрэагаваў на атрыманьне прэміі Алег Грузьдзіловіч:

"Гэта было зусім нечакана, але для мяне вельмі важна, бо такая сытуацыя ў краіне, у нашым жыцьці, што ўсё становіцца горш. Вось ужо людзей пачалі выкрадаць. І мы, журналісты, усё гэта бачым – на апошніх мерапрыемствах на плошчы па мікрафонах б'юць, па камэрах б'юць. Вяртаюцца тыя 90-я гады, калі, я памятаю, мяне аднойчы арыштавалі, завезьлі ў КДБ, нічога не тлумачачы. Уражаньне такое, што гэта ўсё вяртаецца. І калі такая грамадзкая падтрымка гучыць ад Праваабарончага альянсу – гэта прыемна і даказвае, што недарэмна працуем і ёсьць нейкі шанец на тое, што сытуацыя будзе лепшай".

Арганізацыя "Правааабрончы альянс" заснаваная ў 2005 годзе. Пазьней яна была зарэгістраваная ў Літве. Асноўная мэта працы арганізацыі – прававая дапамога насельніцтву.
XS
SM
MD
LG