Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новы Сьвет, да Максіма Багдановіча


Музэй Максіма Багдановіча

Музэй Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 году ў Менску, затым некалькі яго дзіцячых гадоў прайшлі ў Горадні, дзе існуе Дом-музэй паэта. Ён знаходзіцца на скрыжаваньні вуліц 1 Траўня і Багдановіча ў старым квартале, што называецца Новым Сьветам. Дырэктарка музэю Алена Гайко паказвае карэспандэнту Свабоды музэйныя пакоі і экспазыцыю.

Карэспандэнт: «Сёньня ў музэі Багдановіча дзень адчыненых дзьвярэй з нагоды дня народзінаў Максіма».

Гайко: «Сапраўды, сёньня сьветлы дзень памяці паэта. Ён нарадзіўся ў Менску, а калі яму было няпоўных паўгода, сям’я Багдановічаў стала жыць у Горадні. Гэты дзень сьвяточны ня толькі для нас, але для ўсіх, хто шануе, хто памятае, любіць нашага паэта».

Карэспандэнт: «Здавалася б, музэй паэта існуе ня так даўно, але сёньня гэта ўжо адзін з даволі старых музэяў».

Гайко: «Музэй Максіма Багдановіча існуе з 1986 году. Спачатку гэта была філія гісторыка-археалягічнага музэю, а з 1995-га ён існуе як самастойная ўстанова. Тут чатыры мэмарыяльныя пакоі, па якіх мы прайшлі, затым экспазыцыя гарадзенскага жыцьця сям’і Багдановічаў, дзе мы знаходзімся, і побач яшчэ заля, якая прысьвечана літаратурна-грамадзкаму руху канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя. А пры ўваходзе — партрэтная галерэя нашых самых славутых продкаў. Цяпер там выстава, прысьвечаная вядомаму земляку — Чэславу Немэну. Ёсьць таксама экспазыцыя „Гарадзеншчына літаратурная“, прадстаўленая такімі імёнамі, як Аляксей Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава, Васіль Быкаў».

Карэспандэнт: «Якія экспанаты папоўнілі музэйныя зборы апошнім часам?»

Гайко: «За апошні час мы набылі паштоўкі канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў. На іх той горад, якім Максім маленькі яго пабачыў. Вось рукапісны плян Горадні: тая частка, дзе знаходзіцца наш музэй, Швайцарская даліна — ускраіна батанічнага саду. Як вядома, бацька Максіма браў дзяцей, яго самога на плечы і йшоў на шпацыр. І ў Максіма гэтыя сцэны засталіся ў памяці. Калі ён жыў у Расеі, ён узгадваў гэты прыгожы, казачны куток, тую Горадню, дзе яны былі шчасьлівыя, бо побач была маці, якая памерла і была пахаваная тут. Бацька забраў дзяцей, і яны пераехалі жыць у Расею».

Карэспандэнт: «У гарадзкой праграме „Спадчына“ каля дваццаці гадоў пазначаны пункт: паставіць у Горадні помнік Максіму Багдановічу. Аднак улады ня робяць ніякіх рэальных крокаў, каб гэта зрабіць».

Дом музэй Багдановіча…
…і шыльда на ім.
Дырэктарка музэю Алена Гайко.
Партрэт паэта
Куфэрак маці Максіма
Гарадзенскія здымкі маленькага Максіма і ягоных бацькоў — Адама і Марыі.
XS
SM
MD
LG