Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валдас Адамкус: “Беларусі і Ўкраіне бракуе літоўскай пераемнасьці”


Валдас Адамкус

Валдас Адамкус


У сваім інтэрвію польскаму выданьню “Gazeta Wyborcza” экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус адказаў у тым ліку і на пытаньне, чаму тэмпы беларускай і ўкраінскай трансфармацыі менш хуткія ў параўнаньні зь літоўскімі.

Адамкус тлумачыць гэта тым, што Беларусь і Ўкраіна, у адрозьненьне ад Літвы, былі ў складзе СССР ад самага пачатку. “У нас жа былі практычна два пакаленьні, выхаваньня ў незалежнай дзяржаве. Менавіта таму ўсьведамленьне ўласнай ідэнтычнасьці ў нас было больш моцнае. Беларусі і Ўкраіне бракуе такой пераемнасьці”, – адзначыў экс-кіраўнік Літвы.

Ён таксама дадаў, што за 20 гадоў незалежнасьці Літве ўдалося зафіксаваць сур'ёзны прагрэс у параўнаньні з гадамі знаходжаньня ў складзе СССР. Паводле меркаваньня Адамкуса, у часе першай незалежнасьці (1918 – 1940) было зроблена болей, чым за апошнія 20 гадоў. Прычынай таму міжнародная сытуацыя: “тады людзі былі рашучыя і дзейнічалі больш хутка”.

XS
SM
MD
LG