Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйдзе Андрэй Кузьмінскі


Андрэй Кузьмінскі

Андрэй Кузьмінскі

З турмы на вуліцы Акрэсьціна пасьля адбыцьця 7 сутак арышту на волю выйдзе актывіст руху “Маладая Беларусь” Андрэй Кузьмінскі.

Хлопца затрымалі 2 сьнежня. Ён разам з Настай Машчавай, Ягорам Бабровым і Паўлам Пракаповічам усталяваў шчыт каля ўнівэрмагу “Беларусь” з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: “Ня любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

На ўсіх затрыманых актывістаў “Маладой Беларусі” склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Ягора і Паўла арыштавалі на 15 сутак, а Андрэя Кузьмінскага — на 7.
XS
SM
MD
LG