Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зялёныя” гарады – ад Капэнгагену да Кіева


Панарама Капэнгагену
Панарама Капэнгагену

Сталіца Даніі Капэнгаген названая горадам з найлепшым станам навакольнага асяродзьдзя ў рэйтынгу 30 гарадоў Эўропы, які падрыхтаваў брытанскі дасьледчы цэнтар “Economist Intelligence Unit”. Замыкае трыццатку Кіеў. Вільня на трынаццатым месцы. Менск у рэйтынг не патрапіў.


Складальнікі рэйтынгу ацэньвалі вялікія эўрапейскія гарады, у асноўным сталіцы, паводле васьмі крытэраў:

  • выкіды CО2 у атмасфэру,
  • выкарыстаньне энэргіі,
  • якасьць будынкаў,
  • транспарт,
  • якасьць вады,
  • якасьць паветра,
  • выкарыстаньне зямлі і адкідаў
  • кіраваньне ў пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.

У тройку найлепшых, акрамя Капэнгагену, трапілі Стакгольм і Осла. Апошнія тры месцы занялі Бухарэст, Сафія і Кіеў. Агулам рэйтынг паказаў, што сталіцы новых і бяднейшых краінаў Эўразьвязу далёка адстаюць у якасьці навакольнага асяродзьдзя. Найперш гэта тлумачыцца высокім спажываньнем энэргіі і састарэлай інфраструктурай.

Менск у рэйтынг “Economist Intelligence Unit” ня трапіў. У апошнія гады Беларусь увогуле рэдка прысутнічае ў міжнародных экалягічных рэйтынгах. Напярэдадні эканамічнага форуму ў Давосе ў 2005 годзе дасьледчыкі зь Ельскага і Калюмбійскага ўнівэрсытэтаў абнародавалі Індэкс экалягічнай устойлівасьці (Environmental Sustainability Index) — адмысловы рэйтынг, у які трапілі 146 краінаў сьвету. Для вызначэньня індэксу экалягічнай устойлівасьці браліся 75 розных паказьнікаў, у тым ліку дзіцячая сьмяротнасьць, нараджальнасьць, якасьць вады, шкодныя выкіды ў атмасфэру, шчыльнасьць насельніцтва. Тады найлепшы рэйтынг быў у Фінляндыі, найгоршы — у Паўночнай Карэі. Беларусь у гэтым сьпісе апынулася на 47 месцы, побач з такімі дзяржавамі, як ЗША (45-е месца), Бірма і Славаччына.

РЭЙТЫНГ ЭЎРАПЕЙСКІХ ГАРАДОЎ ЦАЛКАМ

1) Капэнгаген
2) Стакгольм
3) Осла
4) Вена
5) Амстэрдам
6) Цурых
7) Хэльсынкі
8) Бэрлін
9) Брусэль
10) Парыж
11) Лёндан
12) Мадрыд
13) Вільня
14) Рым
15) Рыга
16) Варшава
17) Будапэшт
18) Лісабон
19) Любляна
20) Браціслава
21) Дублін
22) Афіны
23) Талін
24) Прага
25) Стамбул
26) Заграб
27) Бялград
28) Бухарэст
29) Сафія
30) Кіеў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG