Лінкі ўнівэрсальнага доступу

972 новых ВІЧ-інфікаваных


За 11 месяцаў сёлета выяўлена 972 ВІЧ-інфікаваных. Паводле дадзеных цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, на 1 сьнежня 2009 года ў Беларусі зарэгістравана 10 590 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі.


Табліца: Колькасьць ВІЧ-інфікаваных у рэгіёнах Беларусі


Табліца 2: Полавая структура ВІЧ-інфікаваных



Болей за палову заразіліся ВІЧ-інфэкцыяй пры ін'екцыйным увядзеньні наркатычных рэчываў. Аднак у апошні час павялічылася колькасьць людзей, інфікаваных полавым шляхам.

За 11 месяцаў 2009 года палавым шляхам інфікавана 76,9% пацыентаў (747 выпадкаў).

Ад 1987 года па 1 сьнежня 2009 года ў Беларусі ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 1.490 дзяцей, 196 - за 11 месяцаў 2009 года.

151 дзіцяці пацьверджаны дыягназ "ВІЧ-інфекцыя", з іх восем дзяцей памерлі.

У Беларусі зарэгістравана 164 выпадкі ВІЧ-інфекцыі сярод дзяцей да 14 гадоў.

У стадыі СНІД у Беларусі памерлі 922 чалавекі, з іх за 11 месяцаў гэтага года - 208.

На 1 сьнежня было зафіксавана 1.765 выпадкаў СНІДу, за 11 месяцаў 2009 года такі дыягназ пастаўлены 437 пацыентам, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG