Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў абяцае дапамогу расейскамоўнай прэсе за мяжой


Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў

Расейская мова “сыходзіць” з краінаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў – заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.


“Ня можа не выклікаць занепакоенасьці зьмяншэньне сфэры ўжываньня расейскай мовы”, – цытуе агенцтва навінаў “Інтэрфакс” выступленьне Сяргея Лебедзева ў Маскве на Форуме эўрапейскіх і азіяцкіх мэдыяў.

“Я асабіста сутыкаўся з выпадкамі, якія сьведчаць, што расейская мова “сыходзіць”. У некаторых гатэлях краінаў СНД маладыя людзі лічылі за лепшае размаўляць са мной па-ангельску, бо ня ведалі расейскай мовы”, – сказаў выканаўчы сакратар Садружнасьці. Ён таксама паскардзіўся, што ў мэдыях пра дзейнасьць СНД “паведамляецца мала і не заўсёды аб'ектыўна”.

Расея мае намер і надалей дапамагаць расейскамоўнай прэсе за мяжой – заявіў на форуме расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў:

"Ня бачу ў гэтым ніякага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў, бо ўва ўсім сьвеце краіны зацікаўленыя ў захаваньні сваёй моўнай прасторы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG