Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асноўная скіраванасьць бюджэту на 2010 год — рост прыбыткаў насельніцтва, заявіў міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект бюджэту ў першым чытаньні.

“Асаблівая ўвага будзе аддадзеная рэзэрвовым фондам: пачынаючы ад прэзыдэнцкага і да мясцовых саветаў. Гэта робіцца дзеля таго, каб апэратыўна рэагаваць на сытуацыю”, — заявіў Харкавец, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў праект бюджэту на 2010 год.

Міністар паабяцаў:

  • заробкі бюджэтнікам павялічацца на 15%;
  • выдаткі на адукацыю ўзрастуць на 7%;
  • на ахову здароўя — на 6,6%.

“Гэтыя пляны магчымыя толькі пры ўмове, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказьнікі”, — неаднаразова паўтарыў дэпутатам Андрэй Харкавец.

“Праект бюджэту ўлічвае і патэнцыйную рызыку. Падыходы ў ім асьцярожныя”, — дадаў чыноўнік.

Харкавец пералічыў самыя буйныя праекты, якія будуць фундавацца ў 2010 годзе:

  • будаўніцтва АЭС;
  • будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага заводу;
  • рэканструкцыя палацава-паркавага ансамблю ў Нясьвіжы.
XS
SM
MD
LG