Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатак на дададзеную вартасьць будзе ўзьняты з 18% да 20%. З такой прапановай выступіў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Харкавец патлумачыў, што падвышэньне падатку патрэбна, паколькі ПДВ зьяўляецца “адной з самых галоўных і стабільных крыніцаў прыбытку ў бюджэт”.

Міністар фінансаў зазначыў, што ў якасьці кампэнсацыі будуць скасаваныя чатыры малаэфэктыўныя падаткі. У прыватнасьці, ад 1 студзеня 2010 году прадпрыемствы ня будуць пераводзіць грошы ў фонд падтрымкі вытворцаў сельска-гаспадарчай прадукцыі.

Дэпутаты ПП ухвалілі гэты законапраект у першым чытаньні.
XS
SM
MD
LG