Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Шапуцька: Буду аднаўляцца праз суд


Тацяна Шапуцька

Тацяна Шапуцька

“Спадар Мартынаў казаў звычайную хлусьню ці наўмысна, ці таму, што ў яго кепскія інфарматары. Ён казаў, што інфармацыю яму прадставілі ва ўнівэрсытэце".

Але адміністрацыя ўнівэрсытэту ніякіх заўваг наконт пропускаў не рабіла, і фармулёўка загаду аб адлічэньні ніяк не зьвязаная з пропускамі заняткаў.

Такія выказваньні Мартынава зьвязаныя з тым, што яму трэба было хоць неяк апраўдацца перад міністрамі замежных спраў краінаў Эўразьвязу. Гэта было адзінае больш-менш нармальнае выйсьце для яго”.

Тацяна Шапуцька паведаміла, што мела размову ў дэканаце юрфаку:

“Размаўляла з намесьнікам дэкана Андрэем Шыдлоўскім, і ён мне паказвае загад на адлічэньне і кажа: “Вось вы бачыце, што тут няма такога, каб вас адлічылі з правам аднаўленьня”. Я спытала, што гэта значыць, і ён адказаў, што мяне выключылі бяз права аднавіцца на вучобе.

У такой сытуацыі магчымыя два варыянты: або рэктар адклікае свой загад, або я буду аднаўляцца на вучобе праз суд”.

7 сьнежня актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацыяў распачалі збор подпісаў у абарону Тацяны Шапуцькі. За два дні падпісаліся больш за 300 студэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG