Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праект бюджэту на 2010-ы год у першым чытаньні абмяркоўваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Учора міністар фінансаў Андрэй Харкавец заявіў, што бюджэт будзе адпавядаць парамэтрам прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на наступны год.


Некаторыя палажэньні бюджэту-2010:

  • прырост валавога ўнутранага прадукту павінен скласьці 11-13%;
  • прырост заробку – 13-14%;
  • намінальны налічаны сярэднямесячны заробак па народнай гаспадарцы да канца 2010 году павінен дасягнуць 500 даляраў у эквіваленце;
  • цана на газ з разьліку 166 даляраў за адну тысячу кубічных мэтраў;
  • плянаваны дэфіцыт бюджэту – 2,7 трыльёна рублёў. Дэфіцыт не павінен перавышаць 1,5% валавога ўнутранага прадукту.

Аднак Аляксандар Лукашэнка нядаўна казаў, што бюджэт на 2010 год павінен быць бездэфіцытным.

Падрабязнасьці абмеркаваньня бюджэту-2010 – пазьней на сайце "Свабоды".
XS
SM
MD
LG