Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: Ніякіх вынікаў “Эўрапейскага партнэрства” пакуль ня бачым


Андрэй Фёдараў

Андрэй Фёдараў

8 сьнежня ў Брусэлі праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства». Да гэтай падзеі камісар у справах гандлю і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр прымеркавала артыкул, апублікаваны сёньня інтэрнэт-рэсурсам «Беларускія навіны». Спадарыня Фэрэра-Вальднэр піша, што з гонарам можа назваць сябе маці «Усходняга партнэрства» і кажа пра першыя посьпехі ініцыятывы. Ці былі пасьпяховымі першыя паўгода існаваньня праекту «Усходняе партнэрства»? Як хутка можна чакаць увядзеньня бязьвізавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.

Цыганкоў: 7 траўня ў Празе была падпісаная дэклярацыя аб заснаваньні «Усходняга партнэрства». У Сваім артыкуле Бэніта Фэрэра-Вальднэр вельмі аптымістычна ацэньвае вынікі першага этапу разьвіцьця праекту? На вашу думку, што ўдалося ажыцьцявіць, а дзе чаканьні не апраўдаліся?

Фёдараў: Я б больш асьцярожна паставіўся да таго, што адбываецца. Магчыма, на самой справе там усё ідзе выдатна, але мы пра гэта мала што ведаем. Вядома, што ідуць нейкія перамовы, Беларусь яшчэ ў сярэдзіне лета падала свае прапановы па эканамічным супрацоўніцтве і была тут адной з першых. Але ніякіх вынікаў мы пакуль ня бачым, нават вынікаў абмеркаваньняў — што было прынята, над чым будзе ісьці праца.

Магчыма, там на самой справе ўсё разьвіваецца як сьлед, але я пакуль што паасьцярогся сьпяваць дыфірамбы — ня бачу для гэтага падстаў.

Што тычыцца асобна Беларусі, то і тут хапае праблемаў. У парлямэнцкай асамблеі «Усходняга партнэрства «Euronest» Эўрапарлямэнт хоча, каб беларуская дэлегацыя складалася напалову з прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, напалову з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Беларускае кіраўніцтва катэгарычна ад гэтага адмаўляецца. Карацей кажучы, пакуль пытаньняў больш чым адказаў

Цыганкоў: У сваім артыкуле Фэрэра-Вальднэр зазначае, што Брусэль паставіў мэту палегчыць магчымасьці для грамадзян Беларусі падарожнічаць у
Адкрытая бязьвізавая прастора з Расеяй зноў жа сапсуе нашы пэрспэктывы з Эўразьвязам.
Эўразьвяз, спачатку шляхам спрашчэньня візавага рэжыму, а ў доўгатэрміновай пэрспэктыве — увядзеньне бязьвізавага рэжыму. Як вам бачыцца гэтая пэрспэктыва, праз колькі гадоў гэта можа адбыцца?

Фёдараў: Тут павінна быць некалькі этапаў. Першы — зьніжэньне кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў з 60 да 35 эўра, што цяпер існуе для ўкраінцаў, іншых краінаў Партнэрства і расейцаў. Мне падаецца, што гэта можа быць зроблена цягам наступнага году. Усё ж нейкія прыкметы гэтага зьявіліся, ды і беларускі бок зрабіў нейкія крокі ў адказ у гэтым накірунку.

Што да бязьвізавага абмену, то тут у мяне існуюць вялікія сумневы. Бо ў Беларусі з Расеяй бязьвізавы парадак, і асноўная нелегальная міграцыя ў Эўропу ідзе якраз з азіяцкіх краінаў праз Расею. Эўразьвяз апынецца пад пагрозай наплыву нелегальных мігрантаў. І тут я баюся, што гэтая наша адкрытая бязьвізавая прастора з Расеяй зноў жа сапсуе нашы пэрспэктывы з Эўразьвязам.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG