Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27-гадовы віцебскі актывіст “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алесь Галавань, адзін з лідэраў моладзевай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасьля ўдзелу ў сэмінары “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і запіску, у якой паведаміў, што прыняў рашэньне не вяртацца ў Беларусь.


Пра гэта паведаміла прэсавая служба БХД.

Алесь Галавань
быў актывістам “Маладога Фронту” з 2000 году, а потым – БХД, неаднаразова зазнаваў перасьлед і рэпрэсіі, як лічыць, паводле палітычных матываў.

27 верасьня падчас візыту ў Віцебск патрыярха Кірыла, Галавань быў затрыманы за распаўсюд бюлетэняў “Прамень” і “Крыніца”, а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД. 30 верасьня Алесь Галавань быў жорстка зьбіты.

Зараз сувязі з Алесем Галаванем няма. У беларускай амбасадзе ў Рызе "Свабодзе" заявілі, што нічога пра гэты выпадак ня ведаюць.

Сябры Алеся лічаць, што ён мог прыняць рашэньне аб невяртаньні пад уплывам апошніх падзеяў у Беларусі: сьмерці актывіста БНФ Валянціна Доўнара і выкраданьняў моладзі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG