Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікаў “Новага жыцьця” могуць выселіць у любы момант


Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у задавальненьні пазову вернікаў пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё”. Яны хацелі скасаваць рашэньне аб перадачы іх будынку на балянс гарадзкіх уладаў і прадпісаньне аб вызваленьні памяшканьня.

Цяпер вернікаў могуць выселіць з будынку царквы ў любы дзень. Пастар “Новага жыцьця” Вячаслаў Ганчарэнка лічыць, што судовае рашэньне цалкам упісваецца палітыку ўладаў у дачыненьні да пратэстанцкіх рэлігійных суполак.

Вернікі пачалі судзіцца з уладамі ад 2005 году, калі ў іх адабралі зямельны надзел і будынак (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску). Яны трымалі галадоўку пратэсту і вялі перамовы з уладамі. Усе суды адмовілі вернікам па ўсіх пазыцыях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG