Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамляе тыднёвік «Белорусы и рынок», у Расеі зарэгістраваны брэнд “Бацька”, пад якім зьбіраюцца прасоўваць на расейскі рынак харчовыя тавары.

Юры Рудніцкіх, генэральны дырэктар фірмы “ЛіК”, якая валодае брэндам, заявіў газэце «Белорусы и рынок», што каб мець посьпех на рынку, трэба, каб гэтая прадукцыя выраблялася менавіта ў Беларусі. Рудніцкіх мяркуе, што пад такім брэндам пачнецца экспансія танных і якасных беларускіх харчоў на расейскі рынак, і што такой прадукцыі не будуць страшныя нават забароны галоўнага санітарнага лекара Расеі Анішчанкі.

Аднак у Беларусі пакуль не пагадзіліся выпускаць сьмятану і іншыя прадукты пад брэндам “Бацька”, нягледзячы на тое, што бізнэсовец зьвяртаўся ва ўрад і адміністрацыю прэзыдэнта. Рудніцкіх у роспачы:

“І прэзыдэнту вашаму мы пісалі. Не адказваюць. А колькі тон малочнай прадукцыі за гэты час можна было б прадаць у Расею!..”

Магчыма, праблема ў тым, што трэба было б выпускаць пад брэндам “Бацька” не малочную, а якую іншую прадукцыю?


Якую? Парайце бізнэсоўцам!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG