Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня камісія па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў праводзіць пашыранае паседжаньне. Дэпутаты і запрошаныя спэцыялісты абмяркуюць папраўкі ў некаторыя законы, якія тычацца ўзмацненьня барацьбы са злачыннасьцю. Гэта робіцца ў рамках падрыхтоўкі законапраекта да другога чытаньня.

Новы дакумэнт, які Палата прадстаўнікоў прыняла 4 сьнежня ў першым чытаньні, дазваляе ўтрыманьне пад вартай, ператрус, праслухоўваньне і запіс перамоваў, агляд жыльля і некаторыя іншыя падобныя рэчы без санкцыі пракурора. Для гэтага дастаткова рашэньня адной з трох асобаў: міністра ўнутраных спраў, старшыні КДБ альбо дырэктара дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўчых ініцыятыў Вадзім Іпатаў пераконваў: “Такія дзеяньні будуць прымацца ў выключных выпадках, найперш для папярэджаньня цяжкіх, асабліва цяжкіх і карупцыйных злачынстваў”.

Юрыст, праваабаронца Ўладзімер Лабковіч камэнтуе для “Свабоды”:

Уладзімер Лабковіч
“З пункту гледжаньня права, якое найперш сыходзіць з абароны прававых інтарэсаў грамадзянаў, гэта нонсэнс. Фактычна органам выканаўчай улады, якая непасрэдна падпарадкуецца прэзыдэнту, нададзены функцыі бесьперашкоднага сьледзтва і затрыманьня, абмежаваньня волі людзей.

Праўда, пасьля гэта павінна быць узгоднена з пракуратурай. Але ў новым законапраекце прадугледжваецца, што Генэральная пракуратура ня можа адмяніць гэты арышт, а можа толькі яго абскардзіць. І гэты факт паказвае – інстытут пракуратуры, які ў нас і так нельга было лічыць незалежным, цяпер ня толькі фактычна, але і юрыдычна становіцца малазначным”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG