Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ: “Улады аднавілі палітыку запалохваньня”


Партыя БНФ запатрабавала ад уладаў апэратыўна і ўсебакова расьсьледаваць усе выпадкі выкраданьняў моладзевых актывістаў і пакараць вінаватых.

У адмысловай заяве ПБНФ з нагоды выкраданьня моладзевых дэмакратычных актывістаў згадваюцца выпадкі выкраданьня і вывазу за горад, у якіх пацярпелі Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Дзяніс Карноў, Уладзімер Лемеш, Яўген Афнагель.

“Апошнія выпадкі выкраданьня моладзевых актывістаў, разам зь іншымі фактамі палітычнага перасьледу, а менавіта адлічэньне з БДУ актывісткі “Маладога фронту” Тацьцяны Шапуцькі, адміністрацыйныя арышты актывістаў “Маладой Беларусі” Ягора Баброва, Паўла Пракаповіча і Андрэя Кузьмінскага сьведчаць аб узнаўленьні палітыкі запалохваньня і ціску на дэмакратычных актывістаў з боку беларускіх уладаў”,-- гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG