Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 сьнежня ў залі менскага Палацу вэтэранаў адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча “Лепшае і новае”. Сярод даўно вядомых хітоў прагучаць і зусім сьвежыя творы.

Вось, што распавёў Свабодзе бард:

“Самая вялікая нагода для канцэрта – тое, што я напісаў 9 новых песень. Вось гэта – самае галоўнае. Некаторыя зь іх напісана ў гэтым годзе і крыху вядомыя, а некаторыя невядомыя зусім.

І вось каб не вырашылі мае слухачы, што я а) – заеўся; б) – перастала стаяць пяро і астатняе – то я вырашыў іх пацешыць. Таму рыхтуйцеся! Нават будзе песьня пра новыя хвалі “Радыё Свабоды”.



Пачатак канцэрту аб 19 гадзіне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG