Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вясёлы дзень народзінаў “Будзьмы”


Гасьцей сустракалі цымбалісткі

Гасьцей сустракалі цымбалісткі

У будынку Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі прайшоў сьвяточны канцэрт з нагоды першых угодкаў кампаніі “Будзьма!”

Паэты Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін
Мэта кампаніі – папулярызацыя беларускай культуры ў краіне і па-за яе межамі. Яе лёзунг: “Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!”. Кампанія аб’ядноўвае шэраг грамадзкіх, культурніцкіх, творчых арганізацый.

Каардынатар кампаніі "Будзьма!" Ігар Лялькоў распавядае:

"Кампанія "Будзьма!" вельмі разьвілася за гэты год: стала гучнай, пазнавальнай, і недарэмна, бо за гэты першы год па ўсёй Беларусі было праведзена больш за 900 імпрэзаў – ад канцэртаў і літаратурных сустрэч да мастацкіх выставаў і лекцыяў – і за гэты год зь дзесяці першапачатковых ініцыятараў сталымі партнэрамі кампаніі ўжо зьяўляюцца больш за 30 арганізацыяў і творчых ініцыятываў."

Зьміцер Вайцюшкевіч
Карэспандэнтка:
Гэта ня проста канцэрт, а сапраўднае шоў рэжысэра Вітаўтаса Грыгалюнаса. Пачаў імпрэзу гурт "Унія", вядучыя імпрэзы – Андрэй Такінданг і Тацяна Беланогая, яны шмат жартуюць і вядуць імпрэзу вельмі весела. Варажылі-гадалі: хто бацькі гэтага гадавалага дзіцяці – "Будзьмы" – і прыйшлі да высновы, што дзядуля адзіны – Рыгор Барадулін. Ён, дарэчы і сам выступіў і прачытаў віншавальны верш, апрэч яго ў залі і беларускамоўны швэдзкі амбасадар Стэфан Эрыксан з сынам, Генадзь Бураўкін і Радзім Гарэцкі з жонкамі, Алег Трусаў, Уладзімер Арлоў, іншыя вядомыя асобы. Вельмі шмат моладзі.

Лявон Вольскі і “Крамбамбуля”
Выступілі Лявон Вольскі, дзіцячы фальклёрны калектыў "Церніца", Анка Упала прачытала гумарыстычнае апавяданьне, Алесь Камоцкі. У праграме – выступы Піта Паўлава, Зьміцера Вайцюшкевіча, IQ-48. Тут частуюць беларускім квасам, пірагамі з капустай, грыбамі і яблыкамі, гарбатай – адным словам, атмасфэра, якая аб'ядноўвае.




Вядоўца імпрэзы Андрэй Такінданг з юнай салісткай “Церніцы”
Гурт “Unia”
Стэфан Эрыксан з сынам
Амбасадары Швэцыі Стэфан Эрыксан і Славакіі Марыян Сэрватка з Уладзімерам Арловым

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG