Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам № 595 зацьвердзіў асноўныя парамэтры прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2010 год.

Згодна зь ім у 2010 годзе прырост

  • ВУП павінен скласьці 11-13%,
  • аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці — 10-12%,
  • сельгасвытворчасьці — 10-11%,
  • інвэстыцый у асноўны капітал — 23 — 25%, перадае Інтэрфакс.

На экспарт будзе накіравана 52% прыросту вытворчасьці прамысловай прадукцыі. З улікам гэтага аб’ём зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі павялічыцца на 24-25%, у тым ліку экспарту — на 27-28%, імпарту — на 20-21%.

Прырост рэальнага заробку складзе 13-14% пры інфляцыі 9-10%. Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак па народнай гаспадарцы да канца 2010 года дасягне $500 у эквіваленце.

Лукашэнка зацьвердзіў сваім указам № 591 прагноз разьвіцьця грашова-крэдытнай сыстэмы на 2010 год.

Згодна зь ім хістаньні курса беларускага рубля да кошыку валют прадугледжаны ў межах калідору плюс/мінус 10% ад цэнтральнага значэньня, роўнага кошту кошыка, які склаўся да пачатку 2010 года.

Стаўка рэфінансаваньня да канца 2010 года складзе 9-12% гадавых.

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы па стандартах МВФ за 2010 год павялічацца на 0,5-1,83 мільярда даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG