Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...і крыху сьнегу. Тэмпэратура: +1 — +4.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адкрыцьцьё фаотавыставы "Арт-крок". Менск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 17.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя агучвае даклад пра стан глябальнага надвор’я.

У Капэнгагене працягваецца канфэрэнцыя ААН на тэму супрацьдзеяньня глябальнаму пацяпленьню.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1980 у Нью-Ёрку псыхічна неўраўнаважаны фанат застрэліў Джона Ленана, музыку легендарнага гурту "Бітлз".

У 1991 у Віскулях у Белавескай пушчы Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісалі пагадненьне аб распадзе СССР і ўтварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

У 1999 кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову аб стварэньні гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Дамова адкрыта супярэчыла першаму артыкулу беларускай Канстытуцыі, у якім сказана, што Рэспубліка Беларусь зьяўляецца ўнітарнай дзяржавай і не заключае міжнародных дамоваў, якія супярэчаць асноўнаму закону.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Для дэнансацыі дамовы аб СНД не хапіла двух галасоў"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Шмат людзей ўсё яшчэ ня верыць, што глябальнае пацяпленьне — гэта ўвогуле праблема. І няма чаму зьдзіўляцца: таму што яны зьяўляюцца мішэньню масавай і добра арганізаванай кампаніі дэзінфармацыі, якую шчодра фінансуюць забруджвальнікі, што пастанавілі прадухіліць кожную акцыю дзеля зьмяншэньня выкіду парніковых газаў, якія выклікаюць глябальнае пацяпленьне — проста ад страху, што зьменшацца іхнія даходы, калі яны будуць вымушаныя перастаць забруджваць атмасфэру ў так вялікай ступені." Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Ал Гор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG