Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сідорскі патрабуе станоўчага сальда


Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

2010 год будзе няпростым для беларускай эканомікі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, прадстаўляючы супрацоўнікам Міністэрства эканомікі новага міністра Мікалая Снапкова.

Паводле Сідорскага, ВУП у 2010 годзе павінен вырасьці на 11—13%. А па выніках гэтага году аб’ём ВУП чакаецца на ўзроўні 2008 году, перадае БелаПАН.

Адна з галоўных задач, якія павінна вырашыць Міністэрства эканомікі на чале з новым міністрам, — гэта паскорыць інавацыйнае разьвіцьцё эканомікі.

“Патрабуецца яшчэ больш магутная праграма па паскоранай мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраеньні галінаў”, — заявіў Сідорскі.

Кіраўнік ураду таксама зьвярнуў увагу новага міністра на неабходнасьць павелічэньня прытоку ў краіну прамых замежных інвэстыцый. У найбліжэйшыя гады аб’ём прамых замежных інвэстыцый павінен вырасьці да 5 мільярдаў даляраў за год. Гэта ня толькі дазволіць мадэрнізаваць прамысловасьць, але і паўплывае на паказчык гандлёвага балянсу.

“Мы павінны на працягу некалькіх гадоў выйсьці на станоўчае сальда зьнешняга гандлю”, — сказаў С.Сідорскі.

Акрамя таго, адзначыў ён, трэба ўзмацніць працу па вытворчасьці імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Ён зьвярнуў увагу на магчымасьці для вытворчасьці легкавых аўтамабіляў:

У Беларусі свабодна можна ставіць вытворчасьць легкавых аўтамабіляў.
“У Беларусі свабодна можна ставіць вытворчасьць легкавых аўтамабіляў. Праведзены перамовы з Іранам, Кітаем, атрыманы прапановы ад італьянскай кампаніі “Фіят”.

Паводле Сідорскага, трэба актывізаваць працу па лібэралізацыі ўмоў вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці і ліквідацыі адміністрацыйных бар’ераў.

Нагадаем, былы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Мікалай Снапкоў быў прызначаны на пасаду міністра эканомікі 4 сьнежня.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG