Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы лідэр Гомельскага руху “За свабоду”


Belarus - Piotr Kuznyatsou, new head of movement "Za Svabodu!" in Homel region, 7Des2009, Homel
Belarus - Piotr Kuznyatsou, new head of movement "Za Svabodu!" in Homel region, 7Des2009, Homel

Замест Уладзімера Кацоры, які адмовіўся ад актыўнай палітычнай дзейнасьці, Гомельскі рэгіянальны рух “За свабоду” ачоліў малады грамадзкі актывіст Пятро Кузьняцоў.

Спадару Кузьняцову — 28 гадоў. Паводле адукацыі ён гісторык. Жанаты, мае дачку. Да апошняга часу быў каардынатарам грамадзкай інцыятывы “Гомельскі грамадзянскі форум”.

У лютым 2008 году Пятро Кузьняцоў адседзеў 5 сутак арышту за арганізацыю сустрэчы з А.Мілінкевічам.

“Галоўная мэта зараз — гэта новыя ідэі, новыя плыні. І наагул новае бачаньне рэчаў: старая стратэгія апазыцыі завяла ў тупік. Ёсьць нейкі час і нават крэдыт даверу, каб адбудаваць нешта іншае, на аснове новых падыходаў і новых мэтадаў”.

Найпершай сваёй задачай Пятро Кузьняцоў лічыць падрыхтоўку рэгіянальных структураў да выбараў у мясцовыя саветы:

“Уся гэтая даволі вялікая структура ў рэгіёне не аб’яднаная нейкім агульным разуменьнем будучыні руху і дэмакратычных сілаў увогуле. Нават наконт удзелу дэмакратаў у мясцовых выбарах ёсьць некалькі пунктаў гледжаньня. І вельмі гарачыя дэбаты ідуць на гэтую тэму. Тут ёсьць вялікая праблема, бо тут, на месцы, у руху не было адзінага й добра ўсім зразумелага пляну, пад якім людзі маглі б падпісвацца альбо не падпісвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG