Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У праект бюджэту Беларусі на 2010 год закладаецца цана на газ з разьліку 166 даляраў за адну тысячу кубоў. Гэтую лічбу назваў сёньня міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, які прадстаўляў гэты дакумэнт сябрам камісіі бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі ў Палаце прадстаўнікоў.

Мяркуецца, што праект бюджэту дэпутаты Палаты пачнуць абмяркоўваць 9-га альбо 11-га сьнежня.

Андрэй Харкавец паведаміў таксама, што дэфіцыт бюджэту плянуецца прыняць у памеры 2,7 трыльёна рублёў. Гэта азначае, што ён ня будзе перавышаць 1,5% валавога ўнутранага прадукту. Між тым, Аляксандар Лукашэнка нядаўна казаў, што бюджэт на 2010 год павінен быць бездэфіцытным.

Цяпер газ абыходзіцца Беларусі ў 122 даляры за тысячу кубамэтраў.
XS
SM
MD
LG