Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лялькоў: "Падчас выбараў інфармацыйнае поле будзе жорстка кантралявацца"


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначыў, што прызначэньне Алега Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі – гэта ход кіраўніцтва краіны перад выбарамі.


“Ён выклікае большы давер як спэцыяліст па кантролі за інфармацыйнай прасторай. А гэта будзе важна падчас выбарчай кампаніі. Гэта азначае, што інфармацыйнае поле будзе кантралявацца вельмі жорстка. Прынамсі ніякіх надта лібэральных учынкаў за спадаром Праляскоўскім не было заўважана. Таму гэтае прызначэньне азначае больш жорсткую інфармацыйную палітыку дзяржавы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG