Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Студэнты правялі пэрформанс за адмену візаў


Мінкакі б’юць гумовымі малаточкамі па шэнгенскай візе.

Мінкакі б’юць гумовымі малаточкамі па шэнгенскай візе.

Актывісты «Руху будучыні» арганізацыі, сябры якой знайшлі адзін аднаго ў інтэрнэце, правялі пэрформанс непадалёк ад будынку юрыдычнага факультэту БДУ на праходзе між плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай.

Сябра арганізацыі Вячаслаў Дыянаў паведаміў, што акцыя называлася «Удар па візе». Яе правялі ў рамках кампаніі «У Эўропу?! — Лёгка».

Адзін хлопец быў апрануты ў касьцюм, з двух бакоў якога была выява шэнгенскай візы. Яшчэ некалькі маладых людзей насілі плястыкавыя малаточкі і прапанавалі мінакам біць па візе. На думку арганізатараў пэрформансу такая акцыя дэманструе жаданьне беларускіх грамадзян бесьперашкодна перасякаць мяжу краінаў Эўразьвязу.

Атрымай, віза!

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG