Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ....


...а часам і сьнег. Ад –4 да +2.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА


Круглы стол “Першы год крызісу: выклікі беларускай эканамічнай палітыкі”. Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтар.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


У Алма-Аты пад эгідай ААН пачынаецца Міжнародная канфэрэнцыя ў справе ўплыву эканамічнага крызісу на сацыяльную сфэру з удзелам прадстаўнікоў урадаў краінаў Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі. Бяруць удзел і прадстаўнікі Беларусі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1921 – па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ў Радашковічах утворана Тварыства беларускай школы.

1928 год – нарадзіўся акадэмік Радзім Гарэцкі, грамадзкі дзеяч і навуковец-геоляг.

1941 – Японія зьдзейсьніла напад на амэрыканскую базу Перл-Гарбар.

1988 – землятрус у Сьпітаку (Армэнія), больш як 25 тысячаў загіблых.

1991 – у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава. Шушкевіча. Назаўтра была падпісаная заява аб дэнансацыі дамовы аб утварэньні СССР.

1943 – загінуў Вацлаў Іваноўскі (нар.1880), беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Два пакаленьні змагароў: Аляксей Шыдлоўскі і Максім Вінярскі”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Граматыка павінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла." (Браніслаў Тарашкевіч, стваральнік беларускага клясычнага правапісу).
XS
SM
MD
LG