Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанна Літвіна: Праляскоўскі прапаноўваў увесьці рэгуляваньне інтэрнэту


Жана Літвіна

Жана Літвіна

Прызначэньне Алег Праляскоўскага міністрам інфармацыі пракамэнтавала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

«Варта нагадаць, што на пасадзе кіраўніка ідэалягічнай управы адміністрацыі прэзыдэнта спадар Алег Праляскоўскі быў цьвёрдым прыхільнікам неабходнасьці рэгуляваньня інтэрнэту. Якія будуць першыя крокі новага кіраўніка на гэтай пасадзе, сёньня казаць вельмі рана. Але калі ягоная пазыцыя не зьмянілася, гэты факт можа насьцярожыць нашых калегаў. Ёсьць падставы меркаваць, што вяртаньне ўраду да пытаньня аб рэгуляваньні інтэрнэту цалкам магчымае».
XS
SM
MD
LG