Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іосіф Сярэдзіч: Не зьдзіўлюся, калі яго прызначаць галоўным гінэколягам


Іосіф Сярэдзіч

Іосіф Сярэдзіч

Рэдактар «Народнай волі» камэнтуе прызначэньне Алега Праляскоўскага міністрам інфармацыі.

«Такое прызначэньне — гэта анэкдот дня. Тады я не зьдзіўлюся, калі наступным разам спадар Праляскоўскі будзе прызначаны галоўным гінэколягам Беларусі. Бо ён і блізка не прыдатны да такой працы. Ёсьць такое паняцьце „...і жнец, і швец, і на дудзе... “ — неяк гэтак кажуць у народзе. Па вялікім рахунку, у нашай краіне розьніцы няма, хто там будзе сядзець — Сідараў, Пятроў ці хто, але зьдзіўляюся кадравай палітыцы ў краіне. Але відавочна і тое, што ён будзе зямлю рыць, каб выканаць тое, што загадваюць. Ну ладна, хай рые».

Нагадаем, у 2007 годзе Алег Праляскоўскі выйграў у судзе пазоў да газэты «Народная воля», якая распавяла пра справу аб хабарніцтве намесьніка Праляскоўскага на пасадзе кіраўніка галоўнай ідэалягічнай управы адміністрацыі Лукашэнкі, спадара Холада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG